/ 05

Праекты

Тлумачальны слоўнік фэмінітываў-агентываў беларушчыны

Дадзены праект мае на мэце сабраць асноўныя цяжкія выпадкі фэмінізацыі агентываў беларушчыны. Прапанаваныя адзінкі будуць пашпартызаваныя, то бок пададзеныя з пазнакай дзе, калі і кім ужытыя. У слоўнік увойдуць як словы састарэлыя, дыялектныя, так і аказыяналізмы ды наватворы. Таксама ў слоўнік увойдуць простыя,  цалкам і здаўна ўнармаваныя варыянты фэмінітываў (намесьніца, дырэктарка, загадніца/загадчыца і пад.), але якія па сацыяльнай прычыне ігнаруюцца, недаацэньваюцца, а часам маргіналізуюцца.

Сучасная беларуская літаратура надзвычай актыўна выкарыстоўвае фэмінітівы, задзейнічвае іх шляхам вяртаньня з забытку, але таксама шляхам стварэньня новых формаў. Хацеў бы пачаць працу з фэмінітываў-агентываў, прапанаваных пісьменьніцай Аленай Бравай (раман Садомская яблыня, Менск, Галіяфы, 2018). Так, у рамане квітнеюць трапныя і заўсёды дамесца фэмінітывы, якія апісваюць рэчаіснасьць:

2020-01-16

педагагіня, пэдагагіня: спэцыялістка ў пэдагогіцы, жанчына, якая мае пэдагагічны дыплём. Сынонім: пэдагогіца, педагогіца.

псіхалагіня, псыхалягіня, псіхалагеса, псыхалягеса: спэцыялістка ў псыхалёгіі. Сынонім: псыхалягіца, псіхалагіца.

фрэйдзіха: (разм.) псыхааналітыца, а часам наагул псыхалягіня і/ці пасьлядоўніца ідэяў, тэорыяў З. Фройда (Фрэйда).

партыйка: сябра партыі; партыйная актывістка. Сынонім: партыіца.

бюракраціха: (разм.) прадстаўніца бюракратыі, чыноўніца; валакітніца. Сынонім: бюракратка.

гінекалагіня, гінэкалягіня: спэцыялістка ў гінэкалёгіі. Сынонім: гінэкалягіца, гінекалагіца.

чыноўніца: дзяржслужбоўца, дзяржслужбоўка.

кадравічка: працаўніца аддзелу кадраў. Сынонім: кадравіца.

рэгістратарка: службовая асоба, якая праводзіць рэгістрацыю.

скаржніца: падаўца скаргі, тая, хто падае скаргу.

заяўніца: падаўца заявы, тая, хто падае заяву.

вершаплётка: (разм.) бяздарная паэтка.

менеджарка, мэнэджарка: спэцыялістка ў кіраўніцтве вытворчасьцю.

снаведка: спэцыялістка ў снох, самналягіня.

 

Іншыя праекты