Праект “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Да 01.09.2020 зьбіраюцца мастацкія тэксты (проза, паэзія) аўтараў і аўтарак (беларускіх, а таксама замежных), напісаныя па-беларуску і прысьвечаныя жыцьцю, досьведу геяў Беларусі. Творы могуць быць як рэалістычныя, так і фантазійна-ўтапічныя. Ідэя – сабраць і апублікаваць своеасаблівую анталёгію твораў аб жыцьці мясцовых геяў. Падрабязьней пра праект глядзіце
тут. Прапановы просьба дасылаць з пазнакай “Мальцы выходзяць з-пад кантролю” на адрас:
info@harbacki.eu.
Рады падзяліцца навіной: зьявіўся новы нумар
“Топасу” No 1-2 (2019), ROLAND BARTHES’ TIME, прысьвечаны, як бачна з назвы, Раляну Барту. У новы нумар увайшлі тэксты, напісаныя на аснове выступаў на канфэрэнцыі, якую ладзіў ЭГУ да стагодзьзя францускага мысьляра ў 2015 годзе. Прэзэнтацыя нумару заплянаваная на пачатак 2020 году.
14 студзеня 2020 году буду ў Харкаве. Разам з каляжанкамі з Цэнтру гендарнай культуры ладзім сустрэчу і выступ на тэму “Беларускі фэмінізм у 21 стагодзьдзі” — 14.01.2020
з 16 да 18.00: Харків, Московський проспект, 124-а,
https://www.genderculturecentre.org.